Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А гідрастанцыю нашу ў Саянах

А гідрастанцыю нашу ў Саянах
Моцнай будуюць народаў сыны:
У цела плаціны умураваны
Дымны кавалачак Брэсцкай сцяны.

Будуць палаць нечуваныя зоры,
Будзе вякамі турбінаў тут гул…
Ленін глядзеў на Саянскія горы.
На Енісей і глухую тайгу.


Верш А гідрастанцыю нашу ў Саянах - Пiмен Панчанка