Верш Снег напраўду падобны да ветру
Снег напраўду падобны да ветру…
Ты пачуеш, як сэрца трымціць…
Мы заснулі ў бялюткім паветры –
Снег як вецер далей паляціць…
Валасоў тваех зорныя ніткі
Снег з пяшчотай ахутае сном…
На зямлі белатварай адбіткі
Нам пакіне ўстрывожаны гром.
Рэчка побач усмешкай заззяе,
Сіняй хваляй цалуючы снег…
У мінулым нас восень чакае
Белай кропкай між цьмяных павек.
Пройдзеш шляхам спамінаў-фантазій
З абярэгам снягоў і вятроў…
На кастрышчы стагоддзяў мы разам
Створым казку, сатканую з сноў,
Дзе напраўду снег дужы як вецер,
І дзе вецер мягчэйшы за снег…
Паляцім па-за часам па свеце
Праз адтуліны белыя стрэх..
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- Выпаў снег Выпаў снег. Ізноў ачышчаны І паветра. І зямля. Снег – як свята. Як праісціна. Зорак свежая ралля. Выйду ў ранак […]...
- АПОШНi СНЕГ Снег апошнi – рэдкi рэкардсмен, На вачах ён чахне, прападае, Бо нiхто нiякiх перамен Ад яго вiзiту – не чакае. […]...
- Я апраўдаю снег цяжкі Я апраўдаю снег цяжкі, Мяне снег лёгкі апраўдае. Зіма, навек мой сум пакінь У гэтых стылых белых далях. Змані багаццем […]...
- Снег пры сонцы А снег пайшоў, а снег пайшоў, I гэтак нечакана, З двух лёгкіх хмарак-спарышоў – Зусім неабяцана. Перасмыкнуўся ценем дзень, Ураз […]...
- Першы снег, заўсёды ён з падманам Першы снег, заўсёды ён з падманам. Я ж яго чакаю зноў і зноў. Ён з’яўляецца заўсёды нечакана, Як прыходзіць першая […]...
- Наш першы снег Тваё здзіўленне не забуду, Калі нас першы снег сустрэў… І радасна ўсміхацца буду, Бо ты мяне ў той час сагрэў. […]...
- Сышоў апошні снег з палеў Сышоў апошні снег з палеў, Птушыны спеў гучыць навокал, Зямля ўстрапянулася ад зімніх сноў І цёплы вецер дзме ў вока. […]...
- Упарты снег Лесам, полем красавік ходзіць без сцяжыны. Ажно бачыць – снег не знік з цёмнае лагчыны. Красавік яму: – Чаму не […]...
- Мех, снег і смех Дзед Мароз нёс свой мех. Ды паставіў мех у снег. Снег ішоў, ішоў, ішоў… Дзед свой мех і не знайшоў. […]...
- Снег Такое маўчанне ў снезе, такая далеч, такая бель – што замірае душа: не ўмее яна яшчэ быць такою. Шастае шорсткая […]...
- Снег на вуліцы і ў душы Снег на вуліцы і ў душы замятае сцяжынкі ўсе… Ты самоту-адчай заглушы, хай надзея ўзрасце пакрысе. Хай забудзецца прышлае зло, […]...
- Першы снег Снег пушысты, бадзёры, крамяны Ціхай беллю празрыстаю лёг, Дрэвы, хаты ахутаў рахманы, І застыў на шырокіх палёх. Першы снег – […]...
- Бялюткі чысты першы снег Бялюткі чысты першы снег, Нібы дзіця зусім малое, Чамусьці выклікае смех І не дае крыху спакою. Надзіва ён не слепіць […]...
- Світае. Ноччу выпаў снег Світае. Ноччу выпаў снег, а я да гэткай з”явы не гатовы, бо доўжыў па Паэзіі турнэ, шукаючы красы асенней словы. […]...
- Яшчэ апошні будзе снег Яшчэ апошні будзе снег, Цяжкі, як позняе світанне. I юнай трызніцца вясне, Як непазбежнае – расстанне. Сплывае ноч у туманы. […]...
- Вясною пахне снег Калі зіма за палавіну стане І сонца павышае кругабег, Аднойчы здзівіцеся ўранні – Вясною пахне снег. Снег пахне талаю вадою, […]...
- Пад нагамі снег рыпіць У грудзях трапеча сэрца, Пад нагамі снег рыпіць. Ў перамогу праўды верыць – Нібыта вар’ятам быць. Разрываецца свядомасць Ад жадання […]...
- Снег пад нагамі рыпіць Снег пад нагамі рыпіць, як пластмаса, наэлектрызаваная днём. Дрэвы ў вячэрняй зімовай фантазіі гараць бенгальскім агнём. У светафораў жалезныя нервы, […]...
- Зноў закружыўся снег Зноў закружыўся снег. I на зялёнае голле, I на ажыўшае поле Сыплецца, сыплецца снег. Шэры, маркотны дзень, Хоць бы расінка […]...
- Белы снег Белы снег, нібыта забыццё, лёг на дол так хутка і ахвоча. Я яшчэ не вытрывала ўсё, я яшчэ шукаю твае […]...
- Калі ты не падобны на другіх Калі ты не падобны на другіх – То, калі ласка, будзь ва ўсім нясхожым: Застанься ў ролі спадарожніка, слугі, Каханка […]...
- У вокны глянеш – снег навокал У вокны глянеш – снег навокал, Галінкі дрэў у задуменні белым, І птушкі прытуліліся да вокнаў, Як да далоні чалавечай […]...
- СУПРАЦЬСТАЯННЕ Ранкам дворнiк пад акном з лапатай Сабiрае снег шурпаты i спакойна грузiць на машыну, Быццам снег – праблем першапрычына… (Можа, […]...
- На твары мінакоў кладзеццца снег На твары мінакоў кладзецца снег, Прыгожа абсыпае іх каўнеры. З нябесных замярзаючых прарэх Выскокваюць імклівыя жаўнеры. У дрэвах затаіўшыся – […]...
- Марозны белы вецер хіба Марозны белы вецер хіба не супакоіцца да рана. Цвяты крыштальныя на шыбах цвітуць і пальцы мае раняць. Там, дзе калісь […]...
- Снег мяце ад краю да краю Снег мяце ад краю да краю. Завіруха тут правіць баль. Толькі мне вясны не хапае, Што абудзіць прыроду і край. […]...
- Першы снег… На асенняе тло Першы снег… На асенняе тло… На прыспаныя цемрай палі… Нібы хтосьці чароўна святло Над самотнай зямлёй запаліў… Нібы ў небе […]...
- Ветру Не чакай спаткання, не чакай. Вера лёс, вядома, не змяняе. Што мне ад малітваў, дарагая, Калі я навек пакінуў край. […]...
- Снег і дождж, ізноў слата імжыцца *** Снег і дождж, ізноў слата імжыцца, Голы клён ад холаду дрыжыць, Пэўна, трэба сэрцам далучыцца, Каб усё вось гэта […]...
- Сэрцайка плача…(памяці мамы) песня Сэрцайка плача…(памяці мамы) песня ******************************** Белай завеяй, белай звеяй Зімачка скача. Глухне зямелька, рэчка нямее, Сэрцайка плача… Не адшукаць мне […]...
- За ўсё мілей маўчанне ветру За ўсё мілей маўчанне ветру, Лучык сонца, шэлест бору, Сціпласць дзеўкі, радасць маці, Позірк шчыры, поціск крэпкі. А бязздушша, злосць […]...
- Я заўсёды зайздросціла ветру Я заўсёды зайздросціла ветру, Я жадала ляцець у прастор, Каб мяне мой жыццёвы матор Уздымаў у шальное паветра… Каб плыла […]...
- Воўчы сум Не збярог, хоць і мог, не збярог Аскялёпкі жывога натхнення, Хоць і бег, не раўнуючы воўк Па глухмені свайго сутарэння. […]...
- Родныя струны Сваю спявае вецер песню ў полi, Шумяць iначай ад вятроў лясы, Ў цудоўных гуках ёсць заўжды даволi Адметнасцi чароўнай i […]...
- Восень па-вар’яцку лютуе па-над намі Восень па-вар’яцку лютуе па-над намі: Жоўтым лісцем сцеле прыбраныя дываны, Гаманіць рачулкай, стомлена-халоднай І нябёсаў шэрасцю плача гэта восень. Толькі […]...
- Над Белай Руссю Над Белай Руссю – белы бусел Над Белай Руссю – Белы бусел З даверам выпрастаў крыло. А гэта значыць, Белай […]...
- Белы снег на далоні трымаю Белы снег на далоні трымаю, Растае ён у халодны ручай, Быццам родную мову губляю, У сэрцы гнеўны боль ды адчай. […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ЗАХАРКІ (1.04.1877-14.03.1943) Стварыць дзяржаву і не ў ёй пражыць- Такі ўжо лёс, і гэты лёс не чорны. А за вакном у […]...
- Каля твайго парога Вясёлка над Белай Руссю – гэта мая мара, ляцяць пад вясёлку гусі, нібы пад вянец, па парах. Туманы над Белай […]...
- Тры дні кахання Сэрцамі выпытвалі любоў. Небным шляхам па дарозе зорачнай Адляталі ў вечнасць, нібыта дамоў. Другі дзень – штодзённасцю замучаны Глянулі сцяжэласцю […]...