Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сквара. Месяц засіліўся

Сквара. Месяц засіліўся
На ўласным розе.
Марва. Зоркі замылены
На тваім парозе.
Задуха. Аблокі памыліся
У чорнай знямозе.
ПАра. Час зазыбіўся
Над садам у крозе.
Цёмначы жнівенем спелым
Падае лета знямела
У вочы твае снамі сціхлыя,
У вусны ледзь-ледзь прыадкрытыя,
На грудзі, на ногі, на…
Сквара. Птушкі
Пад намі забітыя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сквара. Месяц засіліўся - Павел Гаспадыніч