Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пануе восень

Ты сыйдзеш, мабыць, як прыйшла:
Туман, балоты, восень…
Прысніцца раз, другі вясна
Як між чарноцця просінь…
Ты знікнеш хутка між агнёў:
Блуканне, вецер, попел…
Свет перакуліцца і зноў
Звычайнай стане восень.

Ты развітаешся і… ўсё-
Цяпло, валошкі, сонца-
Як быццам больш і нічыё :
Вакол пануе восень…


Верш Пануе восень - Павел Гаспадыніч