Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белы бусел у вырай ляцеў

Небакраем анёлавых межаў
Белы бусел у вырай ляцеў.
Прамінаючы гмахі і вежы,
У абдымках сцюдзёных залеў.

А на крылах бялютка-бліскучых
Чырванеў, паміраючы, дзень.
Белы бусел самотны, у скрусе
Пакідаў на Радзіме свой цень.

Раніцою вільготнаю ўвосень
Расківтенела раптоўна зямля…
Цень, пакінуты птахам, няўлоўны
Нарадзіўся працягам жыцця.

І той цень асвятлёны паветрам,
Раскашуе цяплом вышыні…
Забаўляецца з сонечным ветрам,
Саграваючы восені дні…

Небакраем анёлкавых межаў
Белы бусел у вырай ляцеў.
Каб не згінулі гмахі і вежы —
Цень ягоны у душах святлеў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Белы бусел у вырай ляцеў - Павел Гаспадыніч