Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Агнём напоўніш мяне

Агнём напоўніш мяне –
Агнём неспатольнага сонца.
Зруйнуеш на белай сцяне
Прысак самоты бясконцы.
Агнём разварушыш спакой –
Агнём забыцця жоўтай жарсці.
Планетаў далёкіх канвой
Нам не дазволіць упасці.

Агнём развярэдзіш душу –
Агнём пераплаўленых ранкаў.
Я крыж твой на сэрцы нашу
За ўсіх на свеце каханкаў.

Агнём распілуеш мяне –
Агнём пракаветнага дрэва.
І кожная частка – табе,
Агнём перапоўнена Ева…


Верш Агнём напоўніш мяне - Павел Гаспадыніч