Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А рэха, як мячык, дакоціцца снежнем

А рэха, як мячык, дакоціцца снежнем
З-за лугавінаў пакінутых дзён…
Як водулле нашых нясмела-няспешных
Забавак ў любошчы, мілосцяў як скон.

Калі распранецца апошняя восень і
Агаліцца ў бязтраўі вятроў,
То рэха, як мячык, падскочыць у просінь,
У бездань забытых няпомных вякоў

Паўстане Нясвіжа Ўладаркай-Прывідам,
Гальшанскімі ценямі ляжа на дол…
Аблічча тваё быццам скарбы з Нябыту
У памяці счэзлай падкіне стадол…

На тое, каб жыць, каб жадаць, каб змагацца
Вярулася ты праз стагоддзі віхур.
А рэха праклятае стоеных жарсцяў
Лушпінне пачуццяў хавае ў мармур…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А рэха, як мячык, дакоціцца снежнем - Павел Гаспадыніч