Верш Толькі я не баюся слоў
Толькі я не баюся слоў
Не кажу, што забыў ганарлівую,
Не хаваю пакутлівых сноў.
Эсэмэскі твае, праўда, выдаліў.
Толькі мы не паедзем у Керч.
А адзін другі раз ня здолею.
Датыкнуўся да шыі меч
І схіліў галаву маю кволую.
Мне цікава, яшчэ стаіць
Тая рамка з касьмічным вершыкам?
Я табе абяцаў ня піць.
Ты абяцала… Ня зьдзейсьнілі.
Я зарокся, што ні радка
Не дазволю сабе саплівага.
Толькі новая сьлёз рака
Перадолела мяне сільнага.
Прызнаю – ты зламіла мяне.
Не дарую – табе ж пляваць, мілая?
У мяне цяпер новыя дзьве.
Такія ж як ты балбатлівыя.
Не стрымаўся і зноў пішу.
Як магу. Камянямі-словамі.
Мне шкада і тваю душу,
Што трывае маё полымя.
Заняпад. Так было заўжды.
Толькі розьніца ёсьць жахлівая.
Пакуль тут не з’явілася ты.
Я ня ведаў, што ёсьць шчасьлівыя.
Я прымаў свой пажар як дадзены.
А цяпер… Цяпер не магу.
А цяпер маё сэрца скрадзена
У бясконцую прорву-тугу.
Выбачай. Я разумею. Эга
Не дазволіць мне замаўчаць.
Выбачай. Пісаць нельга.
Немагчыма зусім не пісаць.
Я прашу. Не плач, каханая.
Я да праўды імкнуўся сам.
Я за праўду табе дзякую.
Разам зь ёй каціся к чарцям.