Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Душа паэта

Душа паэта

Не ў ладах я сама з сабою.
Супакоіцца чым – не знаю.
Не знаходзіць душа спакою,
Я на волю яе адпускаю.

Ды не хоча яна пакінуць
Мяне з гэткім адчаем-сумам,
Кажа: Беды-нягоды мінуць
І настане час лепшым думам.

Абураецца: Як жа гэта
Быць бяздушнаю захацела,
І дзе бачыла ты паэта,
Без душы ў якога цела?

2002 г.


Верш Душа паэта - Ніна Кавальчук