Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зімовы лес

Зімовы лес –
Крыштальны сад
У звоне промняў заінелых.
Сняжынак свеціцца пагляд
На галінках белых-белых.

Ліецца ціхае святло
Ў ранішнім спакою.
Яно паўнеба абняло
Ласкай незямною.

І ціш баяцца скалыхнуць
Вятры за небакраем.
І я баюся уздыхнуць –
Сэрца замірае.


Верш Зімовы лес - Ніна Аксёнчык