Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За тысячы вёрстаў ад дому, ад роднага краю

За тысячы вёрстаў ад дому, ад роднага краю
Любуюся весняй зарою над стромамi гор:
Там сонца ўзыходзiць – па iм я дакладна звяраю
3 напрамкам Радзiмы напрамак бяссоння майго.

Мiж белых акацый на чорным асфальце намоклым
Дарожка ад сонца – як казачны пас залаты.
Калi па ёй бегчы i бегчы – там недзе, далёка,
У самым пачатку, – насустрач спяшаешся ты.


Верш За тысячы вёрстаў ад дому, ад роднага краю - Ніл Гілевіч