Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі да помніка Максіму

Калі да помніка Максіму
Палягуць кветкі па вясне,
Што поўняцца гаючай сілай,
Дык будзе хораша і мне.
Калі ад слова роднай песні
Душу пяшчота ахіне,
Самота светлая ўваскрэсне,
Дык будзе хораша і мне.
Калі мы ўсе – адна радзіна
І ў нашай любай старане
Шануюць маці і Радзіму,
Дык, значыць, хораша і мне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі да помніка Максіму - Навум Гальпяровіч