Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Юнацтва

Хутчэй, хутчэй, гады, ляціце
Без перапынкаў-перашкод!
Мяне імгненна аднясіце
Туды, дзе ветраў карагод.

Няхай яны мяне ўзнімуць
Да паднябеснай вышыні
Адкуль пабачу, хто мой мілы
і на якой жыве зямлі.

Спазнаю горад, дом, завулак,
і праз аблокаў вышыню
Нявінны першы пацалунак
Яму нясведчаму пашлю.


Верш Юнацтва - Наталля Смутная