Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На тонкіх галінах клёна

На тонкіх галінах клёна
Нібы на арэлях
Гойдаецца варона
І марыць пра сонца
Голыя рукі дрэва
Не захінаюць яе ад снегу
Які бясконца
Сыплецца з неба
Варона на хвалях завеі
Гушкаецца як на арэлях
І марыць пра сонца


Верш На тонкіх галінах клёна - Наталля Русецкая