Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Праз пальцы прапускаю я пясок

Праз пальцы прапускаю я пясок,
Пясчаны колер мне казыча рукі
І чуюцца, як быццам, незнарок,
Яго сыпучыя, як шэпт празрысты, гукі…

Напамінаюць аб часах яны,
Што я ў жыцці губляю выпадкова.
Так хочаца прызначаныя дні
Пражыць яскрава і беспамылкова.


Верш Праз пальцы прапускаю я пясок - Надзея Філон