Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А будзе час, калі і без нагоды

А будзе час, калі і без нагоды,
А проста так, ад шчодрасці быцця,
Успомняцца ранейшыя нягоды
Раней нязнанай мерай пачуцця.

I тое ўсё, што некалі балела
I што гняло варожай варажбой,
Падасца смуткам – скрухай пераспелай,
А ўвогуле – харошаю журбой

Па тым усім, што гэтым Шляхам Млечным
Сплыве ракой – шумліваю слязой –
He ў залаты век, не ў сярэднявечча,
He ў мезазой або палеазой, –

Туды, дзе, па правераных прыкметах,
Для ўсіх з другога свету прыбышоў
Цвітуць сады і неба ў дыяментах,
А ля вады – эфірны скавышок.


Верш А будзе час, калі і без нагоды - Міхась Стральцоў