Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЮНАЙ БЕЛАРУСАЧЦЫ

Пятнаццаць табе (цi ўсе 20,
Не буду дарэмна гадаць),
Адно пажадаю: трымацца
i марку, як кажуць, трымаць!..
Любiць сваiх бацьку i мацi,
Радзiму i мову любiць,
Жыць рупна – у працы, у шчасцi
i ўсё для iх плёну рабiць!..
Хай толькi здароўе спрыяе
Руплiваю быць, трапяткой,
Бо iншай цябе – не ўяўляю,
А бачу – заўжды маладой!..
Хай свецяцца радасцю вочы,
Нiшто не азмрочыць душу,
А лiст мне напiшаш аднойчы,
На памяць зноў верш напiшу!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЮНАЙ БЕЛАРУСАЧЦЫ - Міхась Курыла