Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як слаўна раненька прачнуцца

Як слаўна раненька прачнуцца,
Спынiць аўто на бальшаку –
У водар лета акунуцца,
Нiбы з абрыва ды ў раку!..

Кiпiць жыццё вакол, стракоча,
Гудзе над кветкай авадзень;
i кожнай красачкаю хоча
Цябе прывецiць светлы дзень.

Як слаўна раптам апынуцца
Сярод гасцiннасцi зямной –
Нябёсам ветлiва ўсмiхнуцца,
Адчуўшы крылы за спiной!..


Верш Як слаўна раненька прачнуцца - Міхась Курыла