Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Помніш, калі мы з табою

Помніш, калі мы з табою
Прысак рабіны збіралі –
Вецер рваў лісце рабое,
Долу пускаў па спіралі?..
Золка было ў свеце надта,
Час прыпыніў нібы бег:
З высяў, паволі ды раптам,
Падаць пачаў белы снег.
Падаў – на пушчу, на гоні,
Свет наш змяняючы ўміг;
Браў я твае далоні
І саграваў у сваіх…
Помніш,
аціх зараз вецер,
Сонца ўзышло з-за мяжы?..

…Праўда, былі мы шчэ дзеці,
Чыста было на душы.


Верш Помніш, калі мы з табою - Міхась Курыла