Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш О не пытайце вы мяне пра шчасце

О не пытайце вы мяне пра шчасце,
Я не хадзiў да шчасця на паклон.
Не ўмею я – нi варажыць, нi красцi,
Не ўмею я i плакаць ля iкон.

О не пытайце вы мяне пра шчасце,
Яно ў мяне на пенсii даўно…
Вось толькi гнёзд птушыных – не чапайце,
Павiнна ж быць святое штось адно.


Верш О не пытайце вы мяне пра шчасце - Міхась Курыла