Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЭЦЮД ДАВЕРУ

Вечар тулiць павекi,
Спаць пайшла далячынь.
Паланянкай у Мекку
Спiць Давер на плячы.

Помню, некалi мама
Словам боль мой лячыла;
Сэрцу трэба так мала,
Каб яно адпачыла.

Вось i бойся – у вечар
Нi святло адключыць,
А спужаць (нiбы вечнасць)
Ты Давер на плячы.


Верш ЭЦЮД ДАВЕРУ - Міхась Курыла