Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паціхеньку, памаленьку

Паціхеньку, памаленьку
Год рака маіх бяжыць,
Ад забытай дзеравенькі,
Ад балот іржой дрыжыць.

Ад мяцеліц ветрагонам,
Дзе губляецца выйсьцё,
Да вясновых, новых звонаў
Імчыць стромкае жыцьцё.

На прыгоды, на нягоды,
На засмучаны абліч,
Як малочная даёнка
Пяе песні ды зьвініць.

Ад прыгоды да нягоды,
Не крывёю і вайной –
Лістападнай назалотай,
Хай жа, усьцешыць нас яно!
11.10.14.


Верш Паціхеньку, памаленьку - Міхась Карцялёў