Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На тым двары

На тым двары.

На тым двары, дзе нас люлялі,
Дзе калыханкі пелі нам,
На тым двары, як бразьнеш клямкай –
Цішыня варухнецца ў хлявах.

На тым двары, крывёй палітым,
Тою бязьлітаснай вайной,
На тым двары, салдат забіты,
Ляжыць у карэньнях тапалёў.

На тым двары, людской гамонкі,
Па сьвятах, буднях не пачуць,
На тым двары, ад клямкі бомкай,
Ад ганачка, шляхі ў жыцьцё вядуць.
-22.02.16.


Верш На тым двары - Міхась Карцялёў