Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вось яно – побач

Вось яно – побач,
а ўзяць – немагчыма.
Дзве рукі поруч –
здаецца, учынак.
Нешта наяве –
а веры няма…

Прыйдзе і збавіць
ад тлуму зіма.


Верш Вось яно – побач - Мікола Яцкоў