Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І нанова красавік пачне адлік

Кастусю Арцямкову
І нанова красавік пачне адлік,
І ад гэтага, мой браце, не ўцячэш…
А наперадзе – схаванага падлік,
А калі – ніхто не ведае яшчэ.

Будуць дні красавіковых завірух,
Будзе лёсу падуладны шлях,
І – маўклівых нашых продкаў круг,
Нашай хаты непарушны дах.


Верш І нанова красавік пачне адлік - Мікола Яцкоў