Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Там, за нябачнаю імглой

Там, за нябачнаю імглой,
Дзе зорак прадзіва,
Яшчэ мы стрэнемся з табой,
Так Богам дадзена.

І будзем стоена лавіць
Пяшчоту восені,
Жыцця нязмушаную ніць
І неба ў просіні.

І піць пачуццяў ціхаспеў,
Бы ў смагу, росамі,
І слухаць вечнасці павеў
Пад сонца косамі.

Яшчэ мы стрэнемся з табой –
Так Богам дадзена –
Там, за нябачнаю імглой,
Дзе зорак прадзіва.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Там, за нябачнаю імглой - Мікола Шабовіч