Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гэта казка, ці ява, ці сон

Гэта казка, ці ява, ці сон –
Чуць твае сэрцагрэйныя словы.
О, які іх салодкі палон!
Так і слухаў бы: “Што Вы! Ну што Вы!..”

Дзіўнавокая краска Зямлі
Ці спагады ручай хуткацечны?..
Мы з табою і дня не былі,
А здаецца: знаёмыя вечнасць…

Зноў як прыйдзеш у мройныя сны,
Нібы сонечны промнік маёвы,
Я скажу: “Ты царыца вясны!”
І пачую: “Ну што Вы! Ну што Вы!”


Верш Гэта казка, ці ява, ці сон - Мікола Шабовіч