Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Даруйце слёзы пані Восені

Даруйце слёзы пані Восені,
Калі ў чужы, далёкі край
Шпакі ляцяць у стылай просіні
За невядомы небакрай.

Даруйце слёзы пані Восені –
Яна саромеецца слёз.
А што рабіць, калі няпрошана
Лістота сыплецца з бяроз?


Верш Даруйце слёзы пані Восені - Мікола Шабовіч