Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясна вярнулася дажджом

Вясна вярнулася дажджом,
паўднёвым завіталым ветрам,
градой праталін пад акном,
п’янлівым водарам паветра.

Вясна вярнулася цяплом,
лясной блакітнаю пралескай,
бусліным бліснула крылом
і закаханаю усмешкай.


Верш Вясна вярнулася дажджом - Мікола Кандратаў