Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шапаціць пад нагамі лісьце

?Шапаціць пад нагамі лісьце,
Сонца сьвеціць, але не грэе.
І здаецца няма ўжо выйсьця,
Паміж намі цяпер завея.

Гэта восень усё зьмяніла,
Зачыніў, быццам, хтосьці дзьверы.
Можа здрада наш сьвет спаліла?
Мае словы на бруднай паперы..


Верш Шапаціць пад нагамі лісьце - Мікіта Прыходзька