Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Развага

Усё зьмяняе нашае жыцьцё,
Пачуцьці..Фарбы восені нарэшце.
Але ня спыніш чалавека развіцьцё,
Каштоўнасьці застануцца навечна.

Любоў ды вера – вось мой тым адказ,
Хто на хьвіліну разгубіўся ў гэтым сьвеце.
Не раз нашчадкі ўспомняць гэты сказ,
Я зараз маю рацыю, паверце..

Дык што трымае ўсіх вас на Зямлі,
Распуста ці юрлівае жаданьне?..
Адно я ведаю, і кім вы б не былі,
Не здраджвайце – і будзе жыць каханьне..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Развага - Мікіта Прыходзька