Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А бэз ужо даўно адцвіў

…А бэз ужо даўно адцвіў…
І водар не салодзіць вечар.
Даўно над вёскаю паплыў
Ён да ўспамінаў на сустрэчу.

Запаліць вечар ліхтары…
Як і тады, пры нашых стрэчах.
… А бэз адцвіў з тае пары.
І водар не салодзіць вечар.

І салавей не так пяе.
…Ды на знаёмым на улонні
Мне гэтак бэзу не стае!
…Гады зацерусілі скроні.


Верш А бэз ужо даўно адцвіў - Марыя Кобец