Верш Беларусь – мая Радзіма!
Беларусь – мая Радзіма,
Ты чароўная краіна!
Толькі тут дубы гурбою
Мне спяваюць песні ў полі,
Тут гамоніць лес спрадвечны
Аб зямным і чымсьці вечным,
Кожны куст і кожны лісцік
Тут знаемы мне і блізкі…
Беларусь – мая Радзіма,
Ты прыгожая краіна!
Тут блакітныя азёры
Разліліся па прасторы
І сваім блакітным срэбрам
Мне малююць неба бездань.
І хістаюцца ў прасторы
Як на гушкалцы тут зоры,
Часам месяца ражок
Пойдзе разам з імі ўскок,
Ускалыхнецца і Аўрора,
Прабяжыцца па вадзе,
І паволі к нам пакліча
Сонца яснае і дзень,
А сама адыйдзе ў цень..
Беларусь – мая Радзіма,
Ты адметная краіна!
Мовай роднаю сваёю
Ты спяваеш пра нядолю,
У каторай ты жыла,
І пра радасную долю,
Калі вольнай ты была.
Хай гучыць Радзімы мова,
Што нам дадзена ад Бога,
Чулі гукі родных слоў
На зямлі спакон вякоў,
І клянемся надалей
Несці мову да дзяцей..
Беларусь – мая краіна,
Ты адзіная, Радзіма!
І ў шчасці і ў няшчасці
Будзем мы з табою, Маці!
За цябе гатовы ўмерці..
Ад пяленак і да смерці
Будзеш ты найлепшай у свеце!