Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ёсць “Дошка гонару”. Няхай бы

Ёсць “Дошка гонару”. Няхай бы,
паколькі столькі сіл у зла,
на відным месцы “Дошка ганьбы”
перад вачамі ў нас была.

Была б усё ж такі падзея,
каб хто на гэты крок пайшоў…
Усіх паклёпнікаў, зладзеяў,
перараджэнцаў, алкашоў,

Усіх, хто злоўжываў уладай,
хто паспяшаўся знелюдзець, –
на “Дошку ганьбы”! Каб з пагардай
на іх мог кожны паглядзець.

Сюды б усякага са зброду
таго, хто ліп да чорных спраў,
і тых, хто “ворагаў народа”
з такой стараннасцю шукаў!


Верш Ёсць “Дошка гонару”. Няхай бы - Мар'ян Дукса