Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кут

Павінен у чалавека быці кут,
Туды, куды ён можа проста так прыйсці.
Адпачывае чалавек менавіта тут,
І супакой на час там зможа ён знайсці

Той кут, куды ён не дапускае
Ні ворагаў, ні знаёмых, ні сяброў.
Той кут дзе адзінота праўду знае,
Той кут дзе супакойваецца кроў.

Туды, куды прыйсці мажліва
І дзе няма вонкавых мярзотаў.
Туды, дзе супакой і сіла,
Дзе адпачынак ад брыдотаў.

Галоўнае у кут той не забіцца.
На важнае у жыцці не забыцца.
Галоўнае каб кут той был прытулкам,
А не магілай целу й думкам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кут - Максім Вандроўнік