Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што ж ты клічаш на вяселле?

Што ж ты клічаш на вяселле?
Ці жартуеш, ці не знаеш,
Што калі прыйду, дык буду
Не спускаць з цябе пагляду,
Калі песню хто зацягне,
Сцяўшы зубы, прамаўчу я.
Калі ў танцы цябе стрэчу,
Дык не выпушчу з абдымкаў.
Караваем пачастуеш –
Ён калом у горле стане.
А гарэлкі паднясеш мне –
Што ж, знай, вып’ю я за тое,
Каб твой вэлюм стаў як ночка
Беспрасветная такая,
У якой ты, заблудзіўшы,
Не знайшла б свайго каханка,
Не дайшла б да свайго ложка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Што ж ты клічаш на вяселле? - Максiм Танк