Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Над вадой

На докі сыпле дождж, як сажа,
шумяць на беразе турысты.
Агні, сарваўшыся з вітражаў,
плывуць ракой з асеннім лістам.

Сягоння параходы выйдуць
ў дарогу дальнюю на радасць,
і мне б героем Маін-Рыда
паплыць ў такое такое-ж Эльдорадо,

Дзе салаўі, а не бараны,
складаюць звонкія напевы,
дзе не артыкулы – бананы
растуць, красуюцца на дрэвах,

Дзе не рабіліся-б аблавы,
на дзень, на ноч мо’ раз па дваццаць,
дзе на’т паэты маюць права
хадзіць па вуліцах, смяяцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Над вадой - Максiм Танк