Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падымі угару сваё вока

Падымі угару сваё вока,
I ты будзеш ізноў як дзіця,
I адыйдуць-адлынуць далёка
Ад душы ўсе трывогі жыцця.

Ёй не трэба ні шчасця, ні ласкі,
Ў ёй няма ні нуды, ні клапот,
Ты – царэвіч цудоўнае казкі,
Гэта хмара – дыван-самалёт!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Падымі угару сваё вока - Максім Багдановіч