Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш “Нашай ніве”

Віншую ад душы, панове,
З трохлеццем вашае дзіця –
Газету ў беларускай мове.
Віншую ад душы, панове,
Яе, і ў простым, шчырым слове
Жадаю доўгага жыцця.
Віншую ад душы, панове,
З трохлеццем вашае дзіця.


Верш “Нашай ніве” - Максім Багдановіч