Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Люстэркі восені – прагалы між галін

Люстэркі восені – прагалы між галін,
Дажджы ступаюць лапкамі кашэчымі.
Трава скалелая – зялёны дрогкі клін
Хінецца долу тонкая, пашэрхлая.
I познім ягадам, ажынам лесавым,
Адсніцца пах грыбоў і горкіх вогнішчаў.
Каханы мой, не трэба, не заві,
Хай толькі рэха між ядлоўцу вохкае.
Адчай прарос, абвостраны, тугі,
Халодны, як падснежнік на праталіне.
Між намі бераг сонца і тугі,
Мяжа, дзе я з табою развіталася.


Верш Люстэркі восені – прагалы між галін - Людміла Забалоцкая