Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шляхціц Завальня

Год за годам, дзень за днём,
– Ўсцяж – гадзіну за гадзінай,
Паміж песняй салаўінай
I агідных жабаў крэктам,
Выццем буры, ветра шэптам
I касы смяртэльнай свістам,
Ў бляску полымя агністым
Мы да шлюбу свайго йдзём…

Мусіць скора… Пэўне блізка,
– Чую я ўжо гэты час.
Поўны шчасця і пакрас –
Дзён парвецца нашых нізка,
Дзён, затрутых соллю згуб –
I няпомныя былога,
Ўчуўшы голас горніх труб,
Пойдзем, люба, мы да бога
Браць апошні, вечны шлюб.


Верш Шляхціц Завальня - Людміла Рублеўская