Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паляванне на ведзьмаў – вясёлы занятак

Паляваньне на ведзьмаў – вясёлы занятак.
Мерзлы бруд б’е фантанамі з-пад капытоў.
Хто на сьвет нарадзіўся – ужо вінаваты.
Вінаваты стакроць – хто ў загон не пайшоў.
Запаўняецца неба пачварамі з дыму
Ад кастроў, у якіх нашы вершы гараць.
Паляваньне на ведзьмаў імчыць па радзіме,
Быццам можа нянавісьць яе ўратаваць.
Апраўданьняў ня слухае пан інквізітар.
Дух пячоры. Дым вогнішчаў. Немасьць людзей.
І за брамай пакутліва моліцца мытар,
І бліскучы алтар беражэ фарысей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паляванне на ведзьмаў – вясёлы занятак - Людміла Рублеўская