Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Міласэрнасць

Міласэрнасць…
**********************************
Адна толькі скура ды косці –
І тыя – ледзь ногі трымалі.
Слёз поўныя вочы той госці
З надзеяй на ўсіх пазіралі…

Ёй хлеба, ну хоць бы скарынку!
Чакаюць галодныя дзеці..
Стаіць з сваім горам у абдымку
Сам-насам, як на пастаменце…

Дарэмныя ўсе спадзяванні –
Каму трэба гэткае ліха?!
Пустая ідзе з палявання
Матуля, сабака-бамжыха…
4.09 – 2015г.

Дні два таму мяне ўразіла гэтая істота. Такая худая, замучаная, невялічкая. І сапраўды – толькі скура ды косці… А вочы!!!! Поўныя слёз і надзеі на людзей. Яна то забягала наперад, садзілася збоку і глядзела галоднымі вачыма на праходзячых, то апусціўшы галаву, бегла далей. Але людзі, як заўсёды, занятыя сваімі справамі, праходзілі міма, не зважаючы на яе ніякай увагі. Я спынілася. І ў мяне ў вачах слёзы… Яны нават і зараз… Такой худобы я яшчэ, прызнаюся, не бачыла… А з сабою, як на тое ліха, ну нічога, чым можна пачаставаць небараку. Пакуль кумекала, сабака перабегла праз дарогу…Больш я яе не бачыла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Міласэрнасць - Лёля Багдановіч