Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Іду ў жыццё

Адным – каб вецер, каб дарогі,
Каб неба шыр над галавой,
I не бяда, што шмат трывогі,
Што вечна ў сэрцы неспакой.

Любую плынь бяруць іх вёслы, –
Плывуць і не клянуць раку…
Люблю людзей з падобным лёсам,
Люблю, хто з сонцам – за руку.

Другім жа трэба ціш, утульнасць,
Надзьмуты ветразь – не для іх;
Жывуць, дрымотаю атулены,
Ў бярлогах модненькіх сваіх.

А я – не так… А мне – каб сонца
Ды песень радасны прыбой!..
He для мяне затокі сонныя;
Я з вамі, вёсны, вам я свой!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Іду ў жыццё - Леанід Якубовіч