Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прычакаўшы глыбокага снегу

Прычакаўшы глыбокага снегу,
Аб’язджаюць каня мужыкі:
Маладому, шалёнаму бегу
Дзве аглоблі сцінаюць бакі.

Hi на міг не правісне ляйчына.
He папусціць свабоды рука,
I – туды, дзе глыбее лагчына,
Да апошняга правіць рыўка.

Вось ён – потны, загнаны, знямоглы –
Ад тугі і адчаю захроп.
Заўтра стане пакорна ў аглоблі
I без пугі не пойдзе ў галоп.


Верш Прычакаўшы глыбокага снегу - Леанiд Галубовiч