Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Туман майго дзяцінства быў бялейшы

Туман майго дзяцінства быў бялейшы.
Ён плыў над лугам, нібы з Марса карабель.
Агонь майго дзяцінства быў ярчэйшы.
Ён свеціць мне праз тысячу зямель.

Паміж хлусні, праклёнаў і авацый,
Праз ветру гул, што шыбу б’е ў акне,
Я чую з неба вечны голас маці –
Яна і сёння верыць у мяне..


Верш Туман майго дзяцінства быў бялейшы - Леанід Дайнека