Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гуртоўка

Лявону Вольскаму Я сваю краіну маю. Я не курд і не удмурт. А настрой мне узнімае Беларускамоўны гурт. Гэй! Гэй! Гэй! Гэй! Сыпце, хлопцы, весялей! Хай спявае-грае лоўка Наша звонкая гуртоўка. Ты адкуль такі прыгожы? Файна круціш модны вус. Я з-над Нёмну, я з-над Сожу. Я – бяссмертны беларус. Гэй! Гэй! Гэй! Гэй! Сыпце, хлопцы, весялей! Хай спявае-грае лоўка Наша звонкая гуртоўка. Ты адкуль такая пава, Мілая сардэчная? Я – Рагнеда. Я – Прадслава. Беларуска вечная. Гэй! Гэй! Гэй! Гэй! Сыпце, дзеўкі, весялей! Хай спявае-грае лоўка Наша звонкая гуртоўка. Гэй! Гэй! Гэй! Гэй! Дружна! Разам! Весялей! Непатрэбна нам тусоўка – Дайце нам гуртоўку!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гуртоўка - Леанід Дайнека