Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сэрца, зямля мая, ніва ўраджайная

Сэрца, зямля мая, ніва ўраджайная,
Збожжа палеткі, істужкі дарог,
Неба цвітучае, радасць вянчальная,
Скарбам схаваная ў буйных лясох.

Войнамі спалена, недругам знішчана,
Рукі заломіш, праводзіш “гасцей”
І зноў уздымаешся над папялішчамі –
Й далей загон твой на славу цвіце.

Вечна пакутная, вечна гаротная,
Сцятая – зноў адрастаеш з камля,
Вечна жывучая і несмяротная
Ты, беларуская наша Зямля!


Верш Сэрца, зямля мая, ніва ўраджайная - Ларыса Геніюш