Верш Тры сотні
– Да ўсе нармальна, маці, скора буду.
Згатуй што-небудзь. Зараз, пачакай…
Усе, ма. Трэба йсці. Я скора буду.
Ня першы раз лячу, не перажывай…
– Вось дакументы, у пашпарце білет.
– Праходзьце, вы, амаль спазніліся.
– Але ж паспеў! – казаў студэнт,
Апошні, хто прайшоў праз турнікет.
Вялізны боінг нес людзей на неба
Пад промні сонца, ў край далёкі.
Крылы анёлаў падымалі
Усе вышэй, вышэй. Зусім высока.
Было амаль тры сотні пасажыраў.
Чакае дома кожнага свая сям’я.
А недзе знізу чутны грукат стрэльбаў
А недзе знізу йдзе вайна.
Раздаўся выбух, самалет падбілі.
Ня мог далей пілот ім кіраваць.
За што? Навошта сукі так зрабілі?
Тры сотні не хацела паміраць.
А маці дома ўсё чакае сына.
Ён прыйдзе, толькі ў яе снах.
– Ўсё нармальна маці, я ў парадку.
– Сынок! – прамовіць маці ў слязах.
А хто адкажа за тыя слёзы?
Нічым пякучы боль ня суцяшыць.
Чужой вайны тры аддаліся сотні.
Тры сотні проста жадалі жыць.
Вялізны боінг нес людзей на неба
Пад промні сонца, ў край далёкі.
Крылы анёлаў падымалі
Усе вышэй, вышэй. Зусім высока.
18.07.2014 г.