Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі б сустрэчы нашай час

Калі б сустрэчы нашай час,
Я ў свой нататнік запісала,
Сукенку гэту пад паяс
Так часта б
я не апранала.
Не апранала б чырвань я,
Гэту святочнасць без нагоды
Не жартавала бы сям’я,
Што ў галаве маёй прыгоды.
Але не ведаю, на жаль,
Калі сустрэць цябе павінна.
Я наракаю кожны дзень
Тваім, мне невядомым, імем.
А дні ідуць, бягуць шпарчэй
Здаецца мне, так можа стацца:
Сукенка зносіцца хутчэй,
Чым давядзецца нам спаткацца)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі б сустрэчы нашай час - Кася Ганчарык